Скачать шаблон Joomla с JooMix.org
Чацвер, 24 Лістапад 2022 00:00

Сучасныя тэхніка і абсталяванне

Падчас навучальнага працэсу, у каледжы актыўна выкарыстоўваюцца сучасныя тэхнічныя сродкі навучання, прымяняюцца інфармацыйныя тэхналогіі, новыя адукацыйныя тэхналогіі. Кабінеты і лабараторыі дазваляюць навучэнцам "ужывую" вывучыць прынцыпы працы агрэгатаў і механізмаў дзеючай тэхнікі.

 

Вучэбна-матэрыяльная база каледжа ўключае два вучэбныя карпусы, бібліятэку з чытальнай залай, 7 інтэрнатаў, медпункт, сталовую, актавую залу, стадыён, спартыўную залу, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, вучэбна-вытворчыя майстэрні са слясарным, станочным, зварачным, кавальскім цэхамі. майстэрню з пунктам ТО, аўтагараж, аўтатрактародрам, аўтазаправачную, вучэбную гаспадарку агульнай плошчай 28 га, машынны двор, навучальны палігон, аўтатранспартны парк: грузавыя і легкавыя экскаватары, колавыя і гусенічныя трактары, экскаватары, бульдозеры, камбайны, аўтобусы.

У распараджэнні навучэнцаў 62 навучальныя кабінеты і лабараторыі аснашчаныя неабходным сучасным вучэбным абсталяваннем.

Пастаянна абнаўляецца машынна-трактарны парк. За апошнія гады набыты трактар Беларус-3022, збожжаўборачны камбайн КЗС-10К, тры плугі абаротных ППА-8-40 і два ППА-(4+1)-40К, два аўтамабілі ВАЗ-2107, аўтобус-МАЗ--256, тры грузавыя. аўтамабіля МАЗ, металарэзны станок.

Дадатковая інфармацыя

          

Карта

 

Звяжыцеся з намі

  • Тэлефон/факс: +375-21-39-5-87-97
  • Электронная пошта: agrotech@ggatk.by
  • Адрас: 211573 РБ, Віцебская вобласць, г. Гарадок, вул. Баграмяна, 42

Водгукі навучэнцаў

Top