Скачать шаблон Joomla с JooMix.org
Чацвер, 24 Лістапад 2022 00:00

Сардэчна запрашаем у каледж...

Добры дзень. Мы рады вітаць Вас у сценах нашага каледжа. Навучальнай установы з вялізнай гісторыяй і сваімі традыцыямі, каледжа, у якім працую высокакваліфікаваныя педагогі, майстры вытворчага навучання і проста добрыя людзі...

Паступіўшы да нас Вы зможаце атрымаць сярэдне-спецыяльную адукацыю па найважнейшых і актуальных спецыяльнасцях, якія былі і застаюцца запатрабаванымі ў жыцці чалавека.

У нас створаны ўсе ўмовы, якія дапамогуць атрымаць прафесію тэхніка-механіка і тэхніка-электрыка, у тым ліку:

бюджэтная форма навучання;
стыпендыя;
інтэрнат усім жадаючым;
магчымасць атрымання бесперапыннай адукацыі ў вядучых ВНУ РБ (па скарочанай форме);
часовая працоўная дзейнасць у час канікул;
гарантаванае працаўладкаванне.
У любой сферы дзейнасці адбываецца змена заняткаў, пасад па меры росту кваліфікацыі чалавека. Змены выбару, засваенне новай прафесіі зробіць Вас канкурэнтаздольным і запатрабаваным працаўніком на рынку працы. Першая прафесія, нават калі Вы раздумаецеся і знойдзеце нешта больш прывабнае, спатрэбіцца ў любых жыццёвых сітуацыях. Пры гэтым найбольшых поспехаў дасягае той, хто добра прайшоў пачатковыя прыступкі.

Усю неабходную інфармацыю па пытаннях паступлення ва УА "ГГАТК" вы можаце даведацца на сайце http://ggatk.by у раздзеле «Абітурыенту». Дакументы прымаюцца на адрас: 211573, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, г. Гарадок вул. Баграмяна 42, каб. 210 (2 паверх).

Адказны сакратар прыёмнай камісіі:

Шастак Людміла Уладзіміраўна

Тэл. 8 (02139) 4 – 06 – 35

Дадатковая інфармацыя

          

Карта

 

Звяжыцеся з намі

  • Тэлефон/факс: +375-21-39-5-87-97
  • Электронная пошта: agrotech@ggatk.by
  • Адрас: 211573 РБ, Віцебская вобласць, г. Гарадок, вул. Баграмяна, 42

Водгукі навучэнцаў

Top